11 лютага 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Вольная Беларусь” адзначыла Дзень Волі ў Варшаве лекцыяй і канцэртам (відэа)

23 сакавіка 2024г. нацыянальна-вызвольны рух “Вольная Беларусь” разам з “Беларускім Домам” арганізавалі сьвяткаваньне Дня Волі – 106 угодкаў незалежнасьці БНР.

Мерапрыемства пачалося з лекцыі лідэра нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь” Зянона Пазняка: “106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэньне”. Палітык распавёў пра гістарычную рэалізацыю Беларускай нацыянальнай ідэі й дэмакратычныя ідэалы Акту 25 Сакавіка, якія закладзены ў аснове беларускай дзяржаўнасьці.

Беларуская нацыянальная ідэя, якая зарадзілася ў XIXст., перамагла, яна ажыцьцявілася. Нацыянальная ідэя, у класічным яе разуменьні, для кожнага народа, для кожнай нацыі абазначае стварэньне незалежнай нацыянальнай дзяржавы. Самае галоўнае для любой нацыі – гэта стварыць сваю дзяржаву. І вось гэта адбылося у 1918 годзе.


Лідар руху “Вольная Беларусь” нагадаў пра складаны шлях беларускай незалежнасьці, цяжкасьці і складанасьці, праз якія прыходзілася праходзіць беларускаму народу, пра змаганьне з агрэсіўнай палітыкай імпэрскай Масквы.

На завяршэньне свайго выступу Зянон Пазьняк пажадаў беларусам адзначыць наступныя угодкі (107-ыя) БНР дома, у Беларусі.

Пасьля слова Зянона Пазьняка, распачалася музычна-паэтычная імпрэза з удзелам гурта беларускіх народных сьпеваў “Гаёўкі”, дудара Пятро Марчанкі і бубнача Дзяніса Сяргейчыкава, Беластоцкага хора “Лептон”, сямейнага ансамбля Бартосікаў-Карпіловічаў.

Для многіх наведвальнікаў імпрэзы сюрпрызам стаў выступ опэрнай спявачкі зь Уругваю Лучыі Кастра.

Заля Беларускага Дому была цалкам запоўненая гасьцямі.

Падчас мерапрыемства наведвальнікі маглі набыць кнігі, выдадзеныя Зянонам Пазняком, ды падпісаць іх непасрэдна ў аўтрара.

Доля праблемных актываў перавысіла 10% у банкаўскай сістэме РФ

Пракрамлёўскія эканамісты з набліжанага да ўлады Цэнтру макраэканамічнага аналізу...

Новы сірыйскі ўрад афіцыйна прызнаў нацыяльныя правы курдаў

Урад Сырыі дасягнуў пагадненьня з «Сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС)...

Беларусы адмаўляюцца здаваць кватэры расейцам

Аб гэтым пішуць самі расейцы ў сацсетках. Гэтак, пара...

Апошняе

ЗША захапілі чарговы танкер «ценявога флоту» РФ

Вайскоўцы ЗША захапілі ў Індыйскім акіяне падсанкцыйны танкер Aquila...

Доля праблемных актываў перавысіла 10% у банкаўскай сістэме РФ

Пракрамлёўскія эканамісты з набліжанага да ўлады Цэнтру макраэканамічнага аналізу...

Новы сірыйскі ўрад афіцыйна прызнаў нацыяльныя правы курдаў

Урад Сырыі дасягнуў пагадненьня з «Сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (СДС)...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: