8 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларускія медыйшчыкі зьвярнуліся да інспектара па журналісцкай этыцы Летувы праз спрэчныя артыкулы ў летувісцкай прэсе

Па ініцыятыве Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) група журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя, якія вымушана працягваюць сёння працу у Летуве, зьвярнуліся да інспектара па журналісцкай этыцы Літвы з просьбай ацаніць адну з нядаўніх публікацый у летувісцкай прэсе на прадмет наяўнасьці ў ёй шэрагу парушэньняў заканадаўства ў галіне мовы варожасьці.

Публікацыя, якой тычыцца зварот да інспектара, выйшла на сайце і ў эфіры LRT. У ёй журналіст Рымас Бружас выказаўся за тое, каб летувісы паказалі, што «не радыя» беларусам, якія «нясуць сьмярдзючую зьмяю зьнявагі да нашага ладу жыцьця». Ён не ўдакладняе, да якіх канкрэтна дзеяньняў заклікае, але піша, што было б правільна, калі б у кожнай машыне з беларускімі нумарамі «адчулі на сабе, што мы думаем аб урадзе краіны, адкуль яны прыехалі».

«Мы вельмі паважаем і цэнім літоўскіх калег за вялікую падтрымку і дапамогу беларускім журналістам і ўсім пацярпелым беларусам.
Разам з тым апошнім часам у некаторых літоўскіх медыях пачалі з’яўляцца публікацыі, якія могуць справакаваць распальванне варажнечы да беларусаў. Нас, прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці, якія шмат гадоў бесперапынна пішуць пра жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі, у тым ліку супраць нашых калег, гэта сапраўды турбуе.
Мы баімся, што такія несумленныя публікацыі, якія часам утрымліваюць дэзынфармацыю, могуць нанесці шкоду не толькі беларускаму, але і літоўскаму грамадству»
гаворыць адзін з падпісантаў звароту, намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Пад зваротам на адрас Інспэктара па журналісцкай этыцы Летувы паставілі свае подпісы 17 журналістаў і рэдактараў беларускіх незалежных медыяў.

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Мая Кляшторная (1937–2026)

Мая Кляшторная (1937–2026) — архітэктар, грамадзкі дзеяч й захавальніца...

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі...

Апошняе

Грузінскі НПЗ у Кулеві адмаўляецца ад нафты з Расеі

Грузінскі нафтаперапрацоўчы завод у Кулеві пачаў адмаўляцца ад расейскай...

У Тульскай вобласьці палае склад Wіldberrіes

У Алексіне пасьля атакі бясьпілётнікаў узьнік буйны пажар на...

Латвія мае адчыніць мяжу зь Беларусьсю

Урад Латвіі адкінуў пастанову аб закрыцьці мяжы. Аднова працы...

Удар па эканамічных артэрыях агрэсара: Украіна зьнішчае інфраструктуру ворага

Украінскія сілы абароны нанесьлі дакладныя й трапныя ўдары па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: