22 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага

Пра гэта стала вядома з Тэлеграм-канала Ліцэя БДУ.

Паведамляецца, што 14 сакавіка адбылася рабочая сустрэча дырэктара Ліцэя БДУ Тацьцяны Мамчыц зь кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, падчас якой былі “абмеркаваны шляхі павышэньня эфектыўнасьці прафарыентацыйнай работы, пытаньні ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладзьдзю”.

Як высьветлілася, падчас гэтай сустрэчы, Тацьцяна Мамчыц перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэя з прапановай аб прысваеньні навучальнай установе імя Фелікса Дзяржынскага.

Пры гэтым, нянавісніка беларускай нацыі, сузаснавальніка чырвонага тэрору, назвалі ў звароце “выдатным ўраджэнцам беларускай зямлі”.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: