26 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Палтаве адкрылі мемарыяльную дошку Джахару Дудаеву

Дошку ўрачыста адкрылі 15 лютага з нагоды 80-годзьдзя Джахара Дудавева.

На адкрыцьцё ў Палтаву прыехаў кіраўнік Кабінета Міністраў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ў выгнаньні Ахмед Закаеў.

“Я ўпэўнены ў тым, што тыя госьці, якія прыбудуць (да мемарыяльнай дошцы – рэд.) з розных краін сьвету, з розных кропак сьвету, аддадуць належнае чачэнскаму народу, які першы прыняў удар расейскіх імпэрыялістаў на сябе, і сёньня – украінскаму народу, які, не гледзячы на ўсе ахвяры,што нясуць, стаіць непахісна і адстойвае вольнасьць і незалежнасьць не толькі украінскага народу, але і ўсяго цывілізацыйнага сьвету” – сказаў у сваёй прамове Ахмед Закаеў.

Інфармацыйная дошка лідэру чачэнскага вызвольнага руху зьявілася на фасадзе дзіцячай паліклінікі №2 у Палтаве, каля будынку, ў якім жыў Дудаеў падчас ваеннай службы ў гэтым рэгіёне з 1985 па 1987г.

Джахар Дудаеў – чачэнскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, лідэр чачэнскага вызвольнага руху ў 1990-х гадах, першы прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, яе вярхоўны галоўнакамандуючы (1991 -1996).

Джахар Дудаеў быў забіты 21 красавіка 1996 года на замову прэзідэнта Расеі Барыса Ельцына.

Апошняе

Дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі

25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка....

Пуцін прызнаў пачатак рэцэсіі расейскай эканомікі

У студзені 2026 году ВУП Расеі апынуўся на 2,1%...

Збор на падтрымку шэлтара для былых палітвязьняў у Варшаве

З просьбай аб дапамозе зьвярнуўся Сяржук Доўгушаў на сваёй...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: