14 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ФСБ затрымала 26 гадовага грамадзяніна Беларусі за дыверсію

У Расеі ФСБ затрымала мужчыну ў Варонежы за быццам падпал цягавай электрападстанцыі, які адбыўся ў Туле 6 лютага.

Расейская спецслужба сьцвярджае, што ў Тулу грамадзянін Беларусі прыехаў 5 лютага і там жа на месцы зрабіў самаробнае запальнае прыстасаваньне і ажыцьцявіў падпал электрападстанцыі. Па версіі ФСБ, затрыманы беларус рабіў гэта па заданьню украінскіх спецслужбаў, за што павінен быў атрымаць грошы. Затрыманы нібыта выйшаў на кантакт з украінскімі спецслужбамі праз жыхара Харкава Атары Данько па мянушцы Грыша («крымінальным аўтарытэтам» з Украіны, які выказваўся супраць расейскага нападу на Украіну, зьвяртаўся да расейскіх зьняволеных з заклікам не ісьці ваяваць).

Грамадзяніну Беларусі пагражае да 20 гадоў зьняволеньня. Адносна яго распачалі крымінальную справу за «Дыверсію» (ч.1 арт. 281 КК РФ).

Апошняе

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

За арганізацыю няўзгодненай віктарыны ў Гродна цяпер можна патрапіць на суткі

Як паведамляе Вясна, у Гродне інтэлектуальна-забаўляльныя гульні прыраўнялі да...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: