13 кастрычніка 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

“Поздравляем! Твой отец умер” – гісторыя беларускі ў лукашысцкім канцлагеры

Распавядаем гісторыю палітзьняволенай Вікторыі Кульшы, якую з 4 лістапада 2020 году ўтрымліваюць, катуюць і забіваюць у лукашысцкім канцлагеры.

Некаторыя эпізоды гэтай гісторыі падобныя на рэпартаж з пекла.

Вікторыя Кульша зь Менску, у лютым 2024 ёй споўніцца 42 гады, паводле адукацыі — юрыст. У лістападзе 2020 году яе затрымалі за адміністраваньне пратэстнага тэлеграм-каналу “Кіроўцы 97”, дзе каардынаваліся мірныя акцыі пратэсту беларускіх кіроўцаў. Канал прызналі экстрэмісцкім.

Ад адваката вядома, што падчас допыту «сілавік» некалькі разоў ударыў Вікторыю па твары – яна не прызнавала сваю віну і адмаўлялася ад супрацоўніцтва. У СІЗА яе некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. З пластыкавых коркаў Віка зрабіла бел-чырвона-белы пярсцёнак — у колерах нацыянальнага беларускага сьцягу.

Калі Вікторыя была пад арыштам, у яе памёр бацька, гэта адбылося за два тыдні да дня яе нараджэньня. Навіну аб смерці таты адміністрацыя хавала, а пасьля паведаміла праз вакенца ў дзень народзінаў жанчыны: «Поздравляем! Твой отец умер».

У 2023 годзе жанчына правяла больш за 100 дзён у ПКТ і ШЫЗА.

Палітзьняволеная сустрэла Новы год у камэры штрафнога ізалятара, дзе на ноч не выдаюць матраца і пасьцельнай бялізны, а праз холад даводзіцца сагравацца фізічнымі практыкаваньнямі.

«Вікторыю трымалі ў памяшканьні камэрнага тыпу, адтуль яшчэ ў канцы году зьмясьцілі ў штрафны ізалятар, аднак невядома за што. З таго часу ад яе няма вестак, таму і думаем, што яна сустрэла Новы год там жа, у ШЫЗА», — паведаміла крыніца Радыё Свабодзе.

Вікторыі Кульшы агулам прысудзілі 4 з паловай гады зьняволеньня: 2 з паловай паводле артыкула 342 за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», і яшчэ двойчы ёй дадалі па адным годзе паводле 411-га артыкула за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».

Вікторыя Кульша адбывае пакараньне ў жаночай папраўчай калёніі № 24, якая знаходзіцца ў пасёлку Зарэчча, непадалёк ад Рэчыцы. У гэтай жа калёніі трымаюць актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк, таксама ўжо двойчы дадаткова асуджаную паводле 411-га артыкула КК.

«Паліна казала, што ўвесну мінулага году перасякалася зь Вікторыяй Кульшай — яны трапілі ў адну камэру ШЫЗА. Яе зноў і зноў зьмяшчаюць у ШЫЗА. Але чым гэтая гісторыя скончылася, Паліна ня ведае, бо яны больш не перасякаліся», — расказаў муж Паліны Андрэй Шарэнда са спасылкай на чалавека, які кантактаваў зь ягонай жонкай.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, у ПК-24 ахоўнікі ўжывалі супраць жанчыны фізычную сілу. Супрацоўнікі калоніі збівалі жанчыну, а праз некалькі галадовак у яе двойчы здараўся сардэчны прыступ. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.

У калоніі палітзьняволеную праз некаторы час пасля этапу змясцілі ў іншы атрад і перавялі на іншую працу з невыноснымі ўмовамі. Але начальнік калоніі Дзмітрый Курловіч адмовіў жанчыне ў пераводзе адтуль. Акрамя гэтага, Курловіч не рэагаваў і на ейныя скаргі на наглядчыка, які здзекваўся з яе.

Стан здароўя Вікторыі моцна пагоршыўся: яна схуднела да 57 кілаграмаў, мае паніжаны гемаглабін і тахікардыю. Лечаць яе “фоліевай кіслатой”.

У лістах Вікторыя піша, што не атрымлівае лісты нават ад сваякоў ад 3 сакавіка 2022 году — “іх знішчаюць па акце, бо яны нібыта напісаны тайнапісам”.

Калі Вікторыю судзілі за непадпарадкаваньне адміністрацыі гомельскай калоніі № 4, то сярод “парушэньняў” у яе былі: “знішчэньне ліста, напісанага да дачкі”; “выйшла ў туалет, не папярэдзіўшы”; “была няветлівая з супрацоўнікамі папраўчай установы”; “знаходзілася з расшпіленым гузікам на паліто”, “пры адкрыцьці дзвярэй камеры не ўстала, не прывіталася, не назвалася”. У калоніі палітзняволеную прызналі “злоснай парушальніцай рэжыму”. У адносінах да Вікторыі агулам было выпісана 34 спагнанні.

“Сканчэньне тэрміну робіцца чымсьці няісным. Не разумею, як людзі ўвогуле могуць з калоніі выйсьці”, — пракаментавала Вікторыя ў лісце.

Стан здароўя Вікторыі моцна пагоршыўся. Паведамляецца, што нядаўна ў жанчыны выявілі рак.

Цяжка паверыць, што гэта ўсё адбываецца ў 2024 годзе ў турмах, ператвораных на канцлагеры, на тэрыторыі Беларусі. Падобныя гісторыі мы чыталі толькі ў падручніках пра эсэсаўскія зьверствы 1939-1945 гадоў. Праўда, сёньня мы ізноў апынуліся пад акупацыяй, толькі не нацысцкай, а рашысцкай.

Вартае ўвагі

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху...

Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у...

Апошняе

Пра злачынства і вызваленьне

Перад паездкай ва Украіну (21.ІХ-01.Х.2024) я зьмясьціў у ФБ...

Паездка прадстаўнікоў Вольнай Беларусі ва Украіну

Ад 21-га верасьня па 1-ы кастрычнік прадстаўнікі Нацыянальнага-Вызвольнага Руху...

Маніпуляцыі і вайна са здаровым сэнсам

Даўно вядома, што адным з простых механізмаў маніпуляцый у...

Сяргей Навумчык: Быкаў як сумленьне беларускай нацыі

У сацыяльных сетках зьявілася сэрыя публікацый Алеся Чайчыца пад агульным назовам «Лыжка дзёгця пра Васіля Быкава», у якой аўтар падае яго як «абласканага савецкай уладай і яўна зручнага гэтай уладзе пісьменьніка».

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: