15 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Украінскую валанцёрку, якая зьнікла ў Беларусі, будуць судзіць па артыкуле аб шпіянажы

Натальля Захаранка яшчэ да вайны часта наведвала Беларусь – падзарабляла гандлем на гомельскіх рынках. Але пасля расейскага ўварваньня яна пачала дапамагаць бежанцам і перасяленцам з Украіны. 43-гадовая жанчына перавозіла людзей у ЭС і ў Беларусь, перадавала для сваякоў, якія засталіся ў Беларусі, грошы, лекі і дакумэнты.

Ва ўкраінскіх медыя яе называлі валанцёрам. Сувязь зь ёю зьнікла 19 ліпеня 2023 года, амаль адразу пасьля таго, як яна прыехала ў Беларусь.

Як аказалася, 15 лютага 2024 года ў Гомельскім абласным судзе пачнецца працэс над Захаранкай. Яе вінавацяць ў шпіянажы – гэта асабліва цяжкі артыкул, па якім могуць прызначыць ад сямі да пятнаццаці гадоў турмы.

Разам з Натальляй судзяць яе знаёмую Ларысу Крупу за «неданясеньне пра злачынства». Ёй пагражае да двух гадоў турмы.

Апошняе

Сёньня, 10 красавіка, дзень народзінаў Сяргея Вітушкі

Сяржук Вітушка (1965–2012) — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё...

У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects

Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сілавікі,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: