13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Летуве хочуць закрыць яшчэ два пагранпункты на мяжы з Беларусьсю

Закрыць пункты пропуску “Лаварышкес” – “Катлоўка” і “Райгардас” – “Прывалка” прапануе камісія па нацыянальнай бясьпецы Літвы, паведамляе LRT.

У камісіі таксама прапанавалі абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў у чыгуначным пункце пропуску “Кена” і зьменшыць колькасьць дазволаў для кіроўцаў на аўтобусныя перавозкі.

“За апошні час паток беларускіх грамадзян павялічыўся прыкладна на 50 працэнтаў. Неабходна аптымізацыя працэсу кіраваньня гэтымі патокамі, канцэнтрацыя тых сродкаў і больш дэталёвы надгляд”, гаворыцца ў дакладзе кіраўніка Нацыянальнага цэнтра крызіснага ўпраўленьня Вілмантаса Віткаўскаса. Закрыць яшчэ два пункты пропуску ён прапануе для “павышэньня эфектыўнасьці кантролю на мяжы”.

Заўважым, што з 18 жніўня 2023 года Летува закрыла пагранпераходы “Шумскас – Лоша” і “Цвярачус – Відзы”. Калі зачыняць яшчэ два, то застануцца толькі “Каменны Лог – Медынінкай” і “Беняконі – Шальчынінкай”.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: