12 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Турэмны вырак беларусу за тое, што вывесіў украінскі сьцяг замест лукашысткага

Асудзілі жыхара Сьветлагорскага раёна, які вывесіў украінскі сьцяг замест лукашысткага.

Як паведаляюць гомельскія праваабаронцы, “Суд” Сьветлагорскага раёна вынес прыгавор жыхару рабочага пасёлка Сасновы Бор, які ў кастрычніку мінулага года зьняў у цэнтры пасёлка лукашэнаўскі чырвона-зялёны сьцяг і замест яго вывесіў украінскі.

41-гадовы Валерый Самсоненка атрымаў 1 год пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкулу 370 Крымінальнага кодэкса – зьдзек з дзяржаўных сімвалаў. Артыкул прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Справу разглядала “судзьдзя” Касьянава К. Д.

У ноч з 13 на 14 кастрычніка 2023 г. у цэнтры Сасновага Бору быў зьняты з флагштока і выкінуты ў сьметніцу афіцыйны чырвона-зялёны сцяг, а на яго месца прымацаваны сьцяг Украіны. Чалавек, які зрабіў гэта, быў затрыманы па запісу камеры відэаназіраньня, усталяванай на будынку сельсавета. В. Самсоненка раней працаваў у Сьветлагорскім раённым адзьдзеле па надзвычайных сітуацыях, але звольніўся адтуль.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: