12 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

30 год таму прэзідэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь і Курапаты

30 год таму, 15 студзеня 1994 году прэзідэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь і Курапаты — месца масавага генацыду беларускага народу пад Менскам.

У Курапатах прэзідэнта ЗША сустрэў беларускі палітык Зянон Пазьняк, які ў 1988 годзе адкрыў сьвету праўду пра гэтае страшнае месца.

Біл Клінтан ушанаваў памяць нявінна забітых беларусаў і ад імя амэрыканскага народу ўсталяваў у Курапатах памятны знак — мэмарыяльную лаву.

Зянон Пазьняк гэтак узгадваў той візіт:
“У гэты ж дзень я спатыкаўся з Клінтанам яшчэ раз у Курапатах (нягледзячы на адчайны супраціў прэм’ер-міністра Кебіча і КГБ). У Курапатах я чакаў прэзыдэнта каля Крыжа Пакуты. Ён падыйшоў з перакладчыцай (уся дэлегацыя засталася ля машынаў на шашы). Я павітаў прэзыдэнта, коратка паведаміў, што гэта за месца і гісторыю Крыжа Пакуты. Потым выказаў яму спачуваньне з прычыны нядаўняй сьмерці ягонай маці, сказаў, што Курапаты ёсьць месцам жалобы ўсёй Беларусі. Прэзыдэнт Клінтан падышоў да Крыжа, схіліў галаву ў жалобе і стаяў так больш хвіліны. Па дарозе на курапацкую “Галгофу” Клінтан спытаў у мяне, чаму Курапаты не выглядаюць мэмарыялам. Я адказаў: “Таму што ў Беларусі засталіся кіраваць нашчадкі тых, што расстрэльвалі народ.”

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: