17 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ. ДЫЯЛОГІ” у Гданьску

29 кастрычніка – чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. У ноч на 30-га кастрычніка 1937 года карнікамі НКУС былі зьнішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі, дзяржапарату, а таксама цэлая група пісьменьнікаў – агулам 22 літаратары.
У гэты дзень беларусы ва ўсім сьвеце кожны год ушаноўваюць памяць нявінна забітых суайчыньнікаў.

Беларускае культурнае таварыства “Хатка” арганізавала сустрэчу “(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ. ДЫЯЛОГІ” у Гданьску. Ноч паэтаў адбылася ў Аблацкім цэнтры адукацыі і культуры.

Сяргей Будкін, як аўтар ідэі і кіраўнік праекту (НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ, выступіў з прамовай і распавёў пра гісторыю праекта. Ноч расстраляных паэтаў праводзіцца ў Гданьску з 2020 г. Напрыканцы кастрычніка 2020 г. прадстаўнікі дыяспары сабраліся на марскім пірсе, дзе чыталі вершы расстраляных паэтаў.

Удзел у сёлетнім мерапрыемстве таксама ўзялі Наста Кудасава – паэтка, аўтарка серыі новых вершаў, прысьвечаных гадавіне “Чорнай ночы”, Алег Гарбуз – беларускі актор групы “Купалаўцы” і Ягор Забелаў – беларускі акардыяніст.

Алег чытаў вершы Міхася Чарота, Вацлава Ластоўскага, Ізі Харыка і іншых. Пасьля кожнага верша, зачытанага Алегам Гарбузом, гучаў верш аўтарства Насты Кудасавай, які пераклікаўся з папярэднім. Вершы гучалі пад акампанемент акардыёна Ягора Забелава.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: