23 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Пайшоў з жыцьця рэжысэр фільму “Дарога на Курапаты” Міхаіл Жданоўскі

20 кастрычніка ва ўзросьце 84 гадоў памёр беларускі рэжысэр-дакумэнталіст Міхаіл Жданоўскі.

Найбольш вядомая праца Міхаіла Жданоўскага – дакумэнтальнае кіно “Дарога на Курапаты”, сцэнар да якога ён напісаў разам з Аляксандрам Лукашуком. У стварэньні фільма браў удзел Зянон Пазьняк.

Кіно было зьнятае ў 1990 годзе на студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», за аснову ўзяты дакумэнтальныя сьведчаньні злачынстваў бальшавіцкага рэжыму супраць людзей.

Вось што казаў Жданоўскі ў інтэрв’ю Радыё Свабода некалькі гадоў таму: «Фільм рабіўся як мастацкі твор. У мяне там няма ніводнай канкрэтнай асобы, мы нават Пазьняка там не называем, проста Зянон. Там ёсць Кат, ёсць Народ з вялікай літары, ёсць Суддзя, Следчы, Злачынца з вялікай літары. І фільм наш заканчваецца фразай жанчыны, якая гаворыць пасля ўсяго апафеозу, нібыта пачаліся новыя часы. Яна кажа: «Хто яго ведае. Неяк з Зянонам размаўляла, а мінуць гады — як яно будзе? Як мой бацька казаў: “Закон, што дышла – куды павярнуў, туды й выйшла”». Уласна кажучы, народ не памыляецца».


Вядома, што пад час здымак фільму Міхаіл Жданоўскі даведаўся й пра лёс свайго дзеда, расстралянага ў 1937 годзе. “У часе раскопак у Курапатах, калі знаходзілі чарговы прастрэлены чэрап, я думаў пра свайго дзеда” – згадвае Міхаіл Жданоўскі.

За цыкль «Дарога на Курапаты», «Жаўрукі Беларусі», «Успаміны пра Міколу Равенскага» ў 1990-я Жданоўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь. У 2000-я Міхаіл Жданоўскі здымаў дакумэнтальныя карціны, прысьвечаныя беларускім постацям культуры, цікавым асобам — «Ва ўсе дні», «Семдзесят пятая восень Андрэя Мдзівані», «Маэстра Анісімаў» ды іншыя.

Разьвітаньне зь Міхаілам Жданоўскім адбудзецца ў Менску 23 кастрычніка.

Аб ролі наёмнікаў у палітыцы

Тэрмін «наёмнікі» ўмоўны, ужываецца тут дзеля скарочанасьці разважаньняў. Маецца...

ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер цянёвага флоту РФ “Sagitta”

ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер цянёвага флоту РФ "Sagitta"...

Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеня

есяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з...

Сёньня Марыі Зайцавай мелася споўніцца 25 год

16 студзеня – дзень Народзінаў Марыі Зайцавай, беларускай дабраахвотніцы,...

Апошняе

Аб ролі наёмнікаў у палітыцы

Тэрмін «наёмнікі» ўмоўны, ужываецца тут дзеля скарочанасьці разважаньняў. Маецца...

12 год таму, 22 студзеня 2014 году, на Майдане ва Ўкраіне загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі

Ён стаў адной з першых ахвяраў расстрэлу Майдану. Міхась Жызьнеўскі...

У Полацку ліквідавалі друкарню з векавой гісторыяй

У Полацку спыніла працу друкарня «Спадчына Францішка Скарыны», якая...

▪️Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

"Загінуў мой сьвет, даражэнькі муж Аляксей Лазараў. У пачатку...

ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер цянёвага флоту РФ “Sagitta”

ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер цянёвага флоту РФ "Sagitta"...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: