30 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Павел Усаў: Новы парадак і літаратура

Заўсёды, калі палітычная тыранія намагалася забараніць філосафаў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, зьнішчыць іх творы — гэта толькі падкрэсьлівала іх значэньне для народнага і грамадскага духу, рабіла зь іх сьцяг, сымбаль рэвалюцыйнага супраціву.

Тыя ж, хто забараняе, нават не разумее, што і чаму яны гэта робяць. Якія мэты іх дзеяньняў, які палітычны сэнс і ідэалагічнае значэньне. Яны ўжо даўно нічога не разумеюць, толькі круцяць вінцікі той дзяржаўнай машыны, у якой функцыянуюць. 

Калі будзе трэба заўтра забароняць Біблію і зробяць з Ісуса з Назарэту экстрэміста, які такім і быў, бо падважыў палітычны і рэлігійны парадак. 

Пра што ў свой час пісаў Дастаеўскі ў маналогу пра «Вялікага Інквізітара». Ён апісаў дух таталітарызму, у якім жыла Расея і зьняволенная Беларусь, і жыве зараз. 

Існуючая ў Беларусі сістэма, па сутнасьці павінна змагацца супраць усяго таго, што прызывае да барацьбы з тыраніяй, што падважае «палітычны лад» сам у сабе і ў любой рэчаіснасьці, асабліва імперска-расейскі, часткай якога зьяўляецца.

Дарэчы, па канонах сучаснага палітычнага парадку Беларусі, Дастаеўскі, Салжыніцын, Булгакаў, Зіноў’еў таксама экстрэмісты. І не вядома, што рабіць з Леніным і Марксам — яшчэ тыя рэвалюцыянеры-экстрэмісты, а Бакунін і Крапоткін? Бо менавіта іх вучні сёньня, пры «новым парадку» сядзяць у вязьніцах за барацьбу супраць сістэмы.

Прыгадаліся словы аднаго КДБіста пад час вобшукаў хіба ў рэдактароў «Нашай Нівы», «зачем вам столько книг». Хіба, хутка будзе выдадзены рэгламент пра колькасьць і якасьць кніг, якія можна мець у кватэры. І напэўна пад забарону падпадзе Рэй Брэдбэры са сваімі «451», усьлед за Оруэлам.

Сыходзячы з інтарэсаў новага палітычнага парадку, агульна навука і літаратура сама па сабе павінна разглядацца як экстрэмісткая, бо будзе імкнуцца да свайго вызваленьня праз развіцьцё чалавека. Тым больш, што акрамя забаронаў «новы парадак» нічога не можа прапанаваць. Нічога. У ім няма творчага духу, як і ў той жа Масковіі, хіба толькі Газманаў і Груздзевы: тупей і слухай, слухай і тупей. Толькі так гэты парадак можа існаваць, бо толькі так можна выгадоўваць новыя вінцікі.

Але шурупчыкі «новага парадку» сваімі забаронамі робяць выдатнейшую рэч: яны папулярызуюць тых, каго забараняюць. Асабліва ў сучасную эпоху, калі немагчыма кнігі спаліць, ці зачыніць у сырым архіве. 

Зараз кожны Беларус вывучыць на памяць вершы Дуніна-Марцынкевіча, шмат хто ўзгадае, што беларуская культура багатая такім цудоўным пісьменьнікам-рэвалюцыянерам. 

Праз гады, унукі тых, хто сёньня забараняў творы і торцаў Беларусі будуць іх вывучаць, а настаўнікі распавядаць пра самадурствы «таго парадку» лукашэнкаўскіх часоў. Дзеці будуць зьдзіўляцца, што такое было магчыма, а таксама ганарыцца сваёй культурай і мовай, бо пакутамі яна ўзбагачаецца:

…Эй скажэце, добры людзі,

Што ужо на сьвеце будзе,

Ці то так судзіў Бог з намі

Гінуць век пад маскалямі?

Таксама, дзякуючы «новаму парадку» і забаронам, якія ўздымаюць вагу беларускасьці, будзе адбывацца дэрусіфікацыя культурнай і духоўнай прасторы.

Павал Усаў

У эфіры Эўрарадые Яўген Магда прапанаваў схему ўзаемадзеяньня ўкраінскіх уладаў з лукашысцкім рэжымам

Камэнтуючы ўльтыматум Зеленскага Лукашэнку, ўкраінскі палітолаг адзначыў: "Украіна павінна паставіць...

Беларуская супольнасьць просіць пазначыць сваю гістарычную спадчыну на Грунвальдзкім полі

Беларускія актывісты і прадстаўнікі дыяспары распачалі кампанію за ўсталяваньне...

У касьцёле св. Аляксандра прайшоў урок беларускай мовы з Зянонам Пазьняком

Ініцыятыва праводзіць «Урокі роднай мовы» нарадзілася нядаўна, а ўжо дэбютныя сустрэчы прайшлі з аншлагам. Гасьцінны гаспадар імпрэзы, ксёндз Вячаслаў Барок, запрашае ўсіх на будучыя сустрэчы.

Апошняе

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй

Францыя ўпэўнена разабралася з Нарвэгіяй, хаця на поле выйшлі...

Пуцін і Лукашэнка сустрэліся ў рэзыдэнцыі на Валдаі, заяваў для прэсы ня будзе, — Пяскоў

Паводле словаў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, бакі абмяркоўваюць рэгіянальную...

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму

26 чэрвеня 2022 году, чатыры гады таму, пад Лісічанскам...

Праз дэфіцыт паліва ў Расеі ў некалькіх раёнах Забайкальскага краю прыпынілі вываз сьмецьця

Рэгіянальны апэратар «Олерон+» паведаміў, што часова ня можа абслугоўваць...

Лукашэнка заявіў, што нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі Зяленскага: “Хлопцы, трэба дамаўляцца”

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што нядаўна правёў сустрэчу з прадстаўнікамі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: