22 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ужо больш за содні гарыць самае вялікае балота Беларусі, Ельня (абноўлена: пажар патушаны)

Валантэры арганізацыі YelniaTrip заўважылі пажар 30 верасьня раніцай. Станам на 1 кастрычніка працягваюцца работы па тушэньню агня актывістамі і працаўнікамі лясьніцтва.

«Пажар яшчэ не патушаны, але сытуацыя пад кантролем», – паведамляе рэсурс Yelniatrip.

Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў. Гата самае вялікае балота ў Беларусі зь унікальнай экасыстэмай.

Для публікацыі выкарыстаны фатаздымкі зь Інстаграм-канала YelniaTrip.

!Абноўлена: Пажар на Ельне патушаны – паведаміла каманда YelniaTrip.

Паведамляецца, што для ліквідацыі пажару было задзейнічана больш за 40 чалавек і спецыяльнае абсталяваньне, без якога такі рэзультат быў бы немагчымым. Асабліва адзначаецца, прафесіяналізм Дзіснянскага лясьніцтва.

Прычына пажара высьвятляецца.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: