9 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Украінскае грамадства абурана прамовай Арэстовіча на Форуме Вольнай Расеі ў Эстоніі

Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны і блогер Аляксей Арэстовіч трапіў у чарговы скандал.

Пасьля апублічваньня прамовы Аляксея Арэстовіча падчас Форума Вольнай Расеі ў Эстоніі,  ва украінскай прасторы інтэрнэт зьявілася многа камэнтаў і постаў абурэньня на словы Арэстовіча. А народны дэпутат Украіны Алег Дунда, які таксама быў удзельнікам таго форуму, заявіў у інтэрв’ю каналу “Еспресо” , што “пасьля вяртаньня ва Украіну Арэстовіч павінен быць арыштаваны”.

Народны дэпутат Алег Дунда паведаміў, што Аляксей Арэстовіч сваім выступам на Форуме свабоднай Расеі, які праходзіць у Эстоніі, распавёў не пра адну крымінальную справу.

«На жаль, у нас непрыемная навіна. На форуме «Свабодная Расія», які праходзіць у Эстоніі, акрамя мяне прысутнічалі прадстаўнікі Украіны. Адзін з іх — Аляксей Арэстовіч. У мяне была не вельмі прыемная магчымасць паслухаць 15-хвілінны выступ чалавека, які спрабуе быць большым расейцам, чым самі расейцы»,

Народны дэпутат падкрэсліў, што праваахоўныя органы павінны звярнуць увагу на заяву Аляксея Арэстовіча.

«Сапраўды, са словаў Арэстовіча я пачуў вялікую даніну вялікасьці Расейскай імпэрыі і вялікаму расейскаму народу. У мяне склалася ўражаньне, што ён узяў артыкул дыктатара Пуціна за 2021 год і пераказаў яго сваімі словамі. Выглядала вельмі ганебна.У мяне склалася ўражанне, што ён страціў пачуццё Радзімы і выступае з перадвыбарнай прамовай на пасаду прэзідэнта РФ”

Спадар Арэстовіч заявіў, што лічыць лозунг «Слава Украіне!» і адказ: “Героям слава!” – дрэсіроўкай. Экс-дарадца Банкавай пачаў скардзіцца, што людзей прымушаюць адгукацца на лозунг «Слава Украіне!» без права выбару. У адваротным выпадку ім нібыта пагражае грамадзкае асуджэньне і розныя абмежаваньні. На думку Арэстовіча, гэтыя фразы настолькі «надрэсіравалі» расейскіх лібералаў, што яны пачалі саромецца сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: