22 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Два гады таму загінуў Андрэй Зельцар

28 верасьня 2021 года ў Менску падчас штурму КДБэшнікамі у штацкім кватэры Андрэя Зэльцэра адбылася страляліна. Баронячы сваю уласнасьць Андрэй сьмяротна параніў аператыўніка КДБ і быў забіты агнём у адказ.

Пасьля апублічваньня гэтай навіны, уражаныя беларусы актыўна рэагавалі ў інтэрнэце на гэтае здарэньне і пераважна выказвалі спачуваньні па загінаўшаму спадару Андрэю. Беларусы абурыліся гвалту, учыненым сілавікамі, што прывеў да ахвяраў.
У адказ лукашэнаўскія карнікі зладзілі сапраўднае паляваньне на тых, хто выказываўся. Паводле падлікаў праваабаронцаў, былі засуджаныя больш за 100 асобаў.

Непасрэдна на месцы здарэньня была арыштаваная ўдава Андрэя Зельцара – Марыя Успенская. Спадарыня была аштрафаваная і скіраваная на прымусовае лекаваньне.
Марыя Успенская дагэтуль знаходзіцца ў зьняволеньні.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: