15 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Школе беларускай традыцыйнай культуры споўніўся год

22 верасьня ва ўтульным драўляным доміку ў Варшаве сабралася беларуская грамада, каб адзначыць год існаваньня Школы традыцыйнай беларускай культуры.

Пад час сьвяткаваньня госьці разам з заснавальнікамі школы сьпявалі песьні, танчылі, слухалі традыцыйныя музычныя інструмэнты. Большасьць гасьцей імпрэзы складалі наведвальнікі школы і гэта тлумачыла прафісіяналізм танцаў, сьпеваў ды ігры на інструмэнтах.

Усе ўдзельнікі сьвяткаваньня зьмясціліся за адным сталом, частаваліся стравамі і напоямі. Але нагода сьвята не дазваляла доўга засіджвацца за сталом. На падворку дома знаходзілася танцпляцоўка, куды госьці выходзілі парухацца ды папрактыкавацца ў танцах і забавах.

Урачыстасьць імпрэзе дадаў вялікі торт, унесены ў залю заснавальніцамі школы на пачатку сустрэчы.

Запрошаным госьцем быў вядомы музыка і этнограф Сяржук Доўгушаў, каторы ўдала заахвочваў грамаду сьпяваць застольныя і бяседныя песьні. Спадар Сяржук распаўсюдзіў сярод гасьцей сборнік “Бяседныя песьні”, выдадзены ім і калектывам Tradycyja.

Школа працуе па некалькіх накірунках: традыцыйныя танцы, сьпевы, ігра на дудзе, выраб строю. Заняткі па гэтых накірунках рэгулярна праходзяць у Варшаве.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: