Прэм’ер-міністар Эстоніі Крыстэн Міхал заявіў пра намер цалкам закрыць дзяржаўную мяжу з Расеяй на фоне чарговай спробы сабатажу.
У ноч на 14 лістапада невядомыя спрабавалі атакаваць будынак кампаніі Threod Systems, якая вырабляе бесьпілётнікі і вайсковыя сыстэмы. Зламыснікі спрабавалі разьбіць вокны і абліць будынак лёгкаўзгаральнай вадкасьцю. Дзякуючы дзеяньням службы бясьпекі кампаніі і паліцыі сур’ёзных пашкоджаньняў удалося пазьбегнуць. Ніхто не пацярпеў.
Эстонская паліцыя бясьпекі затрымала восем падазраваных. Усе яны — жыхары Латвіі, якіх, паводле сьледзтва, завербавалі для выкананьня заданьня.
Паводле эстонскага боку, апэрацыю каардынавала Галоўнае ўпраўленьне Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Расеі (ГРУ).


