Ва Ўкраіне пачаў тэставае вяшчаньне тэлеканал Newsmax Україна. На ім штотыдзень будзе выходзіць перадача, прысьвечаная падзеям у Беларусі і вакол яе. Весьці праграму будзе аналітык Ігар Тышкевіч.
Паводле Тышкевіча, канал будзе вяшчаць на ўвесь рэгіён і будзе даступны ў тым ліку ў Беларусі.
«Беларусы ў Беларусі — вось патэнцыйная частка мэтавай групы. Іншыя — гледачы з Украіны ды суседніх краінаў. Задача — даць максымальна шырокі зрэз па падзеях. Прымусіць думаць самім, а не прапанаваць генэральную лінію партыі», — напісаў ён у Facebook.


