12 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ужо можна зрабіць перадзамову новага “Дзіцячага сьпеўніка”!

Этнограф і музыка Сяржук Доўгушаў плануе выдаць “БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ СЬПЕЎНІК” Антона Грыневіча, каб распаўсюдзіць гэта унікальнае выданьне сярод беларусаў ва ўсім сьвеце.

“БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ СЬПЕЎНІК” – гэта збор дзіцячых песень, лірыкі, народных матываў, запісаных ў розных рэгіёнах Беларусі ў 1905 -1924г. асабіста беларускім фалькларыстам і педагогам Антонам Грыневічам. Сьпеўнік выходзіў на сродкі аўтара ў Вільні ў 1920 годзе і нажаль вельмі малым накладам.

Сяржук Доўгушаў ставіць сваёй задачай надрукаваць 1 тысячу асобнікаў і распаўсюдзіць зборнік як у PDF фармаце, так і ў друкаваным выглядзе.

Падтрымаць праэкт можна на вэб-сайце Zrzutka.

Таксама праз Paypal (з пазнакай donation for “Children’s book”)
https://www.paypal.com/paypalme/TradycyjaLLC

Кожны спонсар атрымае спеўнік ў падарунак.

У спеўніку можна знайсьці ноты і тэксты песень, тлумачэньні, акрамя таго збор будзе дапоўнены ўступным артыкулам і аўдыё- дадатакам. “Дзіцячы сьпеўнік” прэзентуюць як у сучасным выглядзе, так і ў факсімільным.

Горача заахвочваем вас падтрымаць ініцыятыву!

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: