21 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Адкрыцьцё нацыянальна-арыентаванага спартыўны клуба “Волат” (фота, відэа)

16 верасьня ў Варшаве адбылося афіцыйные адкрыцьцё спартыўнага клубу “Волат”. Урачыстая імпрэза распачалася з прамовы заснавальніка клуба Віталя Рака. Заснавальнік і трэнер клубу “Волат” акрэсліў галоўныя мэты і планы клубу:

“Зараз наша нацыя стаіць перад выклікам, і я лічу што гэта добра, таму што выклік – гэта магчымасьць стаць мацней. Мы мусім стаць мацней, мы мусім выжыць, і клуб “Волат” – гэта інструмэнт барацьбы. Гэта інструмэнт падрыхтоўкі беларусаў: фізічнай, маральнай, сацыяльнай, матывацыйнай”

Па словах Віталя Рака, патэнцыял будынку пад клуб зараз выкарыстоўваецца толькі прыкладна на 25 адсоткаў, маецца ячшэ многа плошчы, памяшканьняў, якія будуць пераробленыя ў далейшым для трэніровак клубу. Заснавальнікі клубу бачаць сваю дзейнасьць як працу на карысьць беларускаму народу. “Клуб мае стаць годным элемэнтам у механізме вызваленьня Радзімы і развіцьці нацыі” – запэўніў Віталь Рак.

Наступным слова ўзяў выканаўчы дырэктар Фонду Спартыўнай Салідарнасьці Аляксандар Апейкін. Ён павіншаваў беларусаў з адкрыцьцём клуба і адзначыў важнасьць гэтай падзеі для развіцьця беларусаў. Фонд Спартыўнай Салідарнасьці зьяўляецца адным з партнэраў клубу і ўжо актыўна яму дапамагае.

“Гэта важна для новага пакаленьня беларусаў, для беларусаў, якія, нажаль, выехалі. але хочуць, каб дзеці ўсе ж такі раслі у беларускай культуры, у беларускіх традыцыях”

Пасьля выступаў з прамовамі, музыка гурту “Ізалятар” выканаў на дудзе гімн “Багародзіца” – песьню-малітву, якую выконвалі ваяры пад час бітваў і грамада выйшла вонкі на урачыстае ўзняцьце нацыянальных сцягоў Беларусі, Польшчы і Украіны над будынкам клуба.

Далей госьці былі запрошаныя ў спартыўную залю, дзе распачалася канцэртная частка. Госьці клубу паслухалі музычныя творы на дудзе і бубне ад гурта “Ізалятар”, а затым выступ Піта Паўлава.

Словы легендарнай песьні “Тры чарапахі”, якую супольна выконвалі Піт Паўлаў і музыкі “Ізалятара”, падхапіла ўся заля. Апошнім спевам Піта Паўлава быў духоўны гімн Беларусі “Магутны Божа”. Спявалі разам усё госьці.

Напрыканцы іпрэзы адбыўся розыгрыш абанемэнтаў у клуб “Волат”. У спартыўных спаборніцтвах за прызы удзельнічалі як дзеці, так і дарослыя.

Спартыўны клуб “Волат” знаходзіцца ў Варшаве па адрэсе Artura Malawskiego,6.

Відэа рэпартаж мерапрыемства:

У Падмаскоўі зьнішчылі адзін з найбуйнейшых складоў Wildberries

Маштабны пажар відаць з космасу. Акрамя таго, дроны ўдарылі па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую...

Гэтыя людзі нясуць адказнасьць за сьмерць Алеся Пушкіна

Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава. Прысуд вынесла "суддзя"...

Апошняе

Памерла пісьменьніца і журналістка Сьвятлана Курс

Пра гэта 20 ліпеня ў сацсетках паведаміла яе сям'я. Сьвятлана...

ФІНАЛ сёньня: Гішпанія — Аргентына

19 ліпеня, MetLife Stadium, Нью-Джэрсі | 22:00 CET Спойлер: задалі...

Расейскі фондавы рынак перажывае самую працяглую сэрыю падзеньня з 1997 году

Індэкс Маскоўскай біржы зьніжаецца ўжо 18 тыдняў запар, страціўшы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: