14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Прэзідэнт ЗША ДОНАЛЬД ДЖ. ТРАМП абвесьціў аб згодзе зь Расеяй

“Я толькі што завяршыў вельмі пасьпяховыя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, падчас якіх было дасягнутае пагадненьне пра тое, што Расея неадкладна паставіць больш за 300 000 тонаў дызэльнага паліва на амэрыканскі і сусьветны рынкі, яшчэ 500 000 тонаў — на працягу лістапада, а затым яшчэ 1 000 000 тонаў. Акрамя таго, з улікам стану расейскіх нафтаперапрацоўчых заводаў Расея на працягу кароткага часу паставіць яшчэ 3 000 000 тонаў дызэльнага паліва.

Дзякуючы нашаму ПОЎНАМУ КАНТРОЛЮ над Армузкім пралівам і гэтай выдатнай навіне пра расейскія энэргарэсурсы, цэны на дызэльнае паліва для амэрыканцаў і, насамрэч, для ўсяго сьвету будуць 

ЗЬНІЖАЦЦА РЭКОРДНЫМІ ТЭМПАМІ І ВЕЛЬМІ ХУТКА

Ніжэйшыя цэны для амэрыканцаў, асабліва для нашых выдатных фэрмэраў, жывёлагадоўцаў і дальнабойнікаў, — мой найвышэйшы прыярытэт. Гэта вельмі важная і значная заява.

Акрамя таго, варта разумець, што Іран ня будзе мець ядзернай зброі!

Дзякуй за вашу ўвагу да гэтага пытаньня.

Прэзыдэнт ДОНАЛЬД ДЖ. ТРАМП”

UPD: Украінскі бок датэрмінова спыніў перамовы з Віткафам і Кушнэрам у Маямі пасьля паведамленьняў пра «вялікую дамову» Трампа з Пуціным аб пастаўках паліва, — паведамляюць СМІ.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: