Financial Times паведамляе, што Эстонія пераносіць штаб 1-й пяхотнай брыгады з Тапа ў Йыхві — прыкладна за 50 км ад расейскай мяжы.
У Нарве будуецца вайсковая база на 1000 чалавек, а краіна закупляе 9 HIMARS і 9 сыстэмаў Chunmoo з дальнасьцю да 300 км.
Эстонія таксама рыхтуецца да магчымых удараў па вайсковых цэлях на тэрыторыі Расеі ў выпадку агрэсіі.
Эстонская выведка лічыць поўнамаштабную вайну Расеі з NATO ў найбліжэйшыя два гады малаверагоднай, але не выключае абмежаванай апэрацыі.


