3 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Францыі сотні ліцэяў блякаваныя: школьнікі пратэстуюць супраць скарачэньня выдаткаў і недахопу настаўнікаў

Вучні ў розных гарадах Францыі блякуюць навучальныя ўстановы і выходзяць на вуліцы. Яны патрабуюць вырашыць праблему недахопу выкладчыкаў, перапоўненых клясаў і дрэннага стану школаў.

Пратэсты падтрымліваюць вучнёўскія і настаўніцкія прафсаюзы. У некаторых месцах адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, якая ўжывала сьлёзацечны газ.

Улады тлумачаць скарачэньне выдаткаў неабходнасьцю скараціць бюджэтны дэфіцыт і дзяржаўныя выдаткі. Дэфіцыт бюджэту Францыі перавысіў 7 адсоткаў, каб пазьбегнуць абмежаваньняў Эўразьвязу, трэба яго паменшыць ніжэй за 5 адсоткаў пры наяўным дзярждоўгу памерам 120 адсоткаў ВУП. Пад скарачэньне адразу трапілі сацыяльныя гарантыі, што выклікала значныя пратэсты шырокіх пластоў грамадства.

 Сфера адукацыі Францыі, якая і да гэтага перажывала істотны крызіс, была даведзеная да адчаю.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: