Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў адносінах зь Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга».
Паводле Сікорскага, Беларусь вызваліла журналіста Андрэя Пачобута пры амэрыканскім пасярэдніцтве і дазволіла яму вярнуцца ў Польшчу.
Ён таксама адзначыў, што апошнім часам на польска-беларускай мяжы спакайней: перасталі лётаць «кантрабандныя балёны».
Сікорскі зазначыў, што Польшча выдаткавала больш за 1 млрд эўра на будаўніцтва загароды і ахову мяжы.
Пры гэтым польскі міністар падкрэсьліў, што ў інтарэсах Польшчы — каб Беларусь захоўвала сваю дзяржаўную адасобленасьць ад Расеі.
«У нашым інтарэсе, каб Беларусь захавала дзяржаўную адасобленасьць ад Расеі».
Паводле Сікорскага, ёсьць прынцыповая розьніца паміж тым, каб Беларусь была партнэрам Расеі, і тым, каб яна стала часткай Расеі. Ён заявіў, што ўжо каля 30 гадоў існуе тэндэнцыя да пашырэньня расейскай тэрыторыі за кошт Беларусі — і гэтага, паводле яго, нельга дапусьціць.


