З ініцыятывы БНФ каля 30 тысяч чалавек прайшлі маўклівым шэсьцем ад гадзіньнікавага заводу праспэктам і правялі мітынг на тагачаснай плошчы Леніна.
Падчас шэсьця, забароненага ўладамі, гучэй Чарнобыльскі звон, не было гучных лёзунгаў і скандаваньняў. Але моц маўклівай плыні людзей моцна ўразіла Беларусь.
Праўда пра Чарнобыль і Курапаты сталі фактарамі, якія паспрыялі разбурэньню Савецкай турмы народаў. Абудзілі беларусаў і наблізілі беларускую Незалежнасьць.


