10 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расейская армія ўпершыню за доўгі час пацярпела буйную паразу на Данбасе

Расейскія войскі былі вымушаныя пакінуць больш за 200 км² на галоўным кірунку наступу ў Данецкай вобласьці і страцілі плацдарм на поўнач ад Ліману.

Паводле OSINT-аналітыка Клемана Молена, а таксама Rochan Consulting і ISW, пасьля чатырохмесячнага контрнаступу Ўкраіна вызваліла шэраг населеных пунктаў і фактычна адрэзала частку расейскай групоўкі.

Кіраўнік Rochan Consulting Конрад Музыка ацэньвае страты тэрыторыі Расеі ў 240 км² і лічыць, што плян акружэньня Славянска-Краматорскай аглямэрацыі з поўначы праваліўся. ISW адзначае, што ў выніку ўкраінскай апэрацыі расейскія тэрытарыяльныя заваёвы з пачатку сакавіка былі фактычна абнуленыя.

Праблемы пад Ліманам прызнаюць і расейскія ваенблогеры. Канал «Рыбарь» зьвязвае іх з «сыстэмнай хлусьнёй у дакладах наверх» і няправільнай ацэнкай сытуацыі.

Раней The New York Times паведамляла, што Пуцін паставіў перад войскам задачу захапіць Данбас да восені 2027 году.

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: