У Ваўкавыску пачне працу новы пункт навучаньня пры Саюзе палякаў Беларусі (СПБ), дзе дзеці змогуць вывучаць польскую мову.
Пра гэта паведаміў Анджэй Пачобут у X. Паводле яго, старшыня мясцовага аддзяленьня CПБ Ежы Чупрэта асабіста паказала яму памяшканьне.
Пачобут называе Ваўкавыск стратэгічным месцам для CПБ, нагадваючы, што ў 2022 годзе там была русіфікаваная польская школа.


