15 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

133 тысячы беларусаў маюць дазвол на пражываньне ў Польшчы. Колькасьць адмоў у абароне павялічваецца

На 1 жніўня 2026 году ў Польшчы 133 057 грамадзянаў Беларусі мелі сапраўдны дакумэнт, які дае права на пражываньне. Найбольшая група — людзі з часовым дазволам на пражываньне (77 694), яшчэ 41 249 маюць сталы побыт.

Пры гэтым дынаміка новых заяваў на міжнародную абарону выразна зьніжаецца. За першыя сем месяцаў 2026 году такіх заяваў было 1 077. Для параўнаньня: у 2025 годзе — 2 995, у 2024-м — 3 944, а ў 2023-м — 3 713. Такім чынам, пасьля піку ў 2024 годзе колькасьць новых заяваў больш чым утрая зьменшылася.

Адмовы: рост у 2026 годзе

Найбольш прыкметная зьмена назіраецца ў колькасьці адмоўных рашэньняў па справах аб міжнароднай абароне. У 2022 годзе польскія ўлады вынесьлі 29 адмоваў, у 2023-м — 49, у 2024-м — 153, у 2025-м — 112. За першыя сем месяцаў 2026 году ўжо зафіксавана 165 адмоваў.

Гэта азначае, што колькасьць адмоваў у 2026 годзе ўжо на 53 больш, чым за ўвесь 2025 год, і амаль у 5,7 разу большая, чым у 2022-м. Адначасова колькасьць разгледжаных па сутнасьці справаў скарацілася да 787, а ўзровень станоўчых рашэньняў зьнізіўся да 79% супраць 94% у 2024–2025 гадах і 98–99% у 2022–2023 гадах.

Галоўная тэндэнцыя 2026 году — новых заяваў становіцца менш, але праверка ўжо пададзеных заяваў становіцца больш жорсткай. Улады тлумачаць рост адмоваў больш строгай праверкай і неабходнасьцю даказаць рэальную пагрозу перасьледу ў выпадку вяртаньня ў Беларусь.

На гэты момант у працэдуры міжнароднай абароны яшчэ застаецца 3 154 грамадзяніны Беларусі: 2 959 справаў знаходзяцца ў першай інстанцыі, яшчэ 195 — у другой.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: