10 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі MyDr

Паводле віцэ-прэм’ера і міністра лічбавізацыі Кшыштафа Гаўкоўскага, яна можа закранаць каля 19 млн палякаў, якія ў розны час карысталіся мэдычнымі паслугамі.

Паводле папярэдніх зьвестак, хакеры маглі атрымаць каля 2,5 ТБ дадзеных амаль 19 млн чалавек.

Сярод магчымай выкрадзенай інфармацыі — нумары PESEL, зьвесткі пра візыты да лекараў, рэцэпты, лекі, дыягназы і мэдычныя дакумэнты. MyDr выкарыстоўваюць каля 12 тысяч мэдычных установаў; сыстэма апрацоўвае каля 3 млн візытаў і 2,7 млн рэцэптаў штомесяц.

«Адбылася надзвычайная ўцечка дадзеных, якая закранае амаль 19 млн грамадзян Польшчы», — заявіў Гаўкоўскі. Паводле яго, было выкрадзена 19 млн запісаў, зьвязаных з рознымі дадзенымі, якія можна спалучаць паміж сабой.

Да расьсьледаваньня далучаныя праваахоўныя органы, а апэратыўную частку кантралюе Цэнтральнае бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю ў кантакце з пракуратурай.

Улады ствараюць мэханізм, які дазволіць перанесьці выкрадзеныя дадзеныя ў базу «Бясьпечныя дадзеныя», дзе кожны грамадзянін зможа праверыць, ці трапіла ягоная інфармацыя ва ўцечку.

Паводле Гаўкоўскага, на гэты момант няма прыкметаў таго, што за атакай стаіць іншая дзяржава.

Урад запусьціў сэрвіс bezpiecznedane.gov.pl, дзе можна будзе праверыць, ці трапілі асабістыя дадзеныя ва ўцечку. Таксама рэкамэндуецца заблякаваць нумар PESEL праз mObywatel або ў гміне.

Калі поўны маштаб пацьвердзіцца, гэта будзе адна з найбуйнейшых уцечак дадзеных у гісторыі Польшчы, прычым асабліва небясьпечная праз характар інфармацыі — разам з ідэнтыфікацыйнымі дадзенымі магла быць выкрадзеная адчувальная мэдычная гісторыя.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: