6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Вынік санкцый: беларуская чыгунка набудзе 30 пасажырскіх вагонаў. Палова — для маршруту ў Маскву

Беларуская чыгунка плянуе сёлета набыць 30 пасажырскіх і 100 грузавых вагонаў. Першыя 15 пасажырскіх вагонаў паставяць да 1 верасьня і накіруюць на маршрут Менск — Масква. Таксама прапрацоўваецца чыгуначнае злучэньне Магілёва і Гомеля з суседнімі рэгіёнамі Расеі, паведамляе БелТА.

Расейскі кірунак застаецца найбольш дасяжным для беларусаў таму, што магчымасьці паездак на Захад істотна абмежаваныя. Пасьля ўвядзеньня санкцыяў Беларусь страціла прамое авіязлучэньне з краінамі ЭЗ, а наземныя паездкі ўскладняюць закрытыя і абмежаваныя памежныя пераходы. У выніку санкцыйная і памежная палітыка на практыцы закранула звычайных беларусаў, звузіўшы магчымасьці для падарожжаў і фактычна падштурхоўваючы пасажырапаток у бок Расеі.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: