9 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Займацца проста мастацтвам ужо нельга без дазволу — як у Беларусі зачышчаюць незалежную культуру

Беларускі рэжысёр Андрэй Кудзіненка быў вымушаны ўцячы з краіны пасьля ператрусаў КДБ і АМАПу. Раніцай 22 ліпеня сілавікі прыйшлі ў ягоную кватэру, а затым правялі ператрус у прыватнай кінашколе «КінаКалайдар», якой ён кіраваў. Цяпер рэжысёр знаходзіцца ў бясьпецы за межамі Беларусі.

Сілавікі шукалі «экстрэмісцкія» матэрыялы, распытвалі пра замежнае фінансаваньне і нават пра спробу школы атрымаць падтрымку ЮНЭСКА. Паводле Кудзіненкі, нічога забароненага не знайшлі, але школу фактычна закрылі: праводзіць заняткі забаранілі, а самому рэжысёру пагражалі 8–12 гадамі зьняволеньня.

Асобнае падазрэньне КДБ выклікала тое, што школа называла сябе незалежнай. «Для іх усё незалежнае адразу азначае дрэннае і экстрэмісцкае», — кажа Кудзіненка.

Паводле яго, пад ціскам апынуліся і іншыя недзяржаўныя кінашколы: частка закрылася, перайшла ў онлайн або адмяніла праграмы. «КінаКалайдар», паводле рэжысёра, заставаўся адным з апошніх.

«Займацца проста мастацтвам ужо нельга без дазволу. На ўсё трэба мець дазвол і вока назіральніка», — падсумоўвае Кудзіненка.

Крыніца: Белсат

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Вучыч прызнаў перамогу «Студэнцкага сьпісу» на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі

Паводле папярэдніх ацэнак, «Студэнцкі сьпіс» можа атрымаць 135–140 месцаў...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Апошняе

1 лістапада адзначаем ДЗЯДЫ

Сябры НВР «Вольная Беларусь» прапануюць беларусам сабрацца каля 14:00...

У Гішпаніі сутыкнуліся два хуткасныя цягнікі: ёсьць загінулыя і параненыя

Раніцай 28 кастрычніка ў правінцыі Таледа сутыкнуліся два хуткасныя...

Выбары ў Ізраілі: ніводзін блёк ня мае большасьці

Паводле экзыт-полаў, блёк прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу і апазыцыя на...

У Кіеве пасьля расейскага абстрэлу каля інтэрнату ДТЭУ маглі загінуць студэнты

Паводле паведамленьняў СМІ, каля інтэрнату Дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту Ўкраіны...

У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна” — сьведчаньне палітвязьня

Былы палітвязень, журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI...

Прадстаўнікі Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану сёньня сустрэнуцца з Іранам у Тэгеране

Саўдаўскай Арабіі, Турэччыны й Пакістану з іранскімі чыноўнікамі, паведамляе...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: