25 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Смаленску мужчыну аштрафавалі за заклік вызваліць і далучыць горад да Беларусі

У Смаленску 35-гадовага Дзьмітрыя Тузава аштрафавалі за камэнтары, у якіх ён пісаў пра неабходнасьць вызваленьня Смаленску, выхаду гораду са складу Расеі і наступнага далучэньня да Беларусі.

Расейскія сілавікі знайшлі тры ягоныя камэнтары ва «ЎКантакце». У адным Тузаў станоўча ацэньваў магчымасьць выхаду Смаленску з Расеі і далучэньня да Беларусі, у іншым пісаў пра вызваленьне гораду.

Ленінскі раённы суд Смаленску прызнаў яго вінаватым у «публічных закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі» і прызначыў мінімальны штраф — каля $775.

За тыя ж публікацыі супраць Тузава распачалі і крымінальную справу — аб «публічных закліках да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Паказальна, наколькі жорстка расейская дзяржава рэагуе нават на абмеркаваньне іншага палітычнага статусу Смаленску. За развагі пра беларускае будучае гораду чалавек апынуўся пад судом і стаў фігурантам крымінальнай справы.

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Апошняе

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: