25 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Грузінскі НПЗ у Кулеві адмаўляецца ад нафты з Расеі

Грузінскі нафтаперапрацоўчы завод у Кулеві пачаў адмаўляцца ад расейскай нафты і пераходзіць на пастаўкі з Казахстану і Лібіі, паведаміла кампанія-ўласьнік Black Sea Petroleum.

Завод магутнасьцю 24 тысячы барэляў за суткі пачаў перапрацоўваць казахстанскую нафту ў ліпені і працягне ў жніўні. Кампанія таксама заключыла пагадненьне на пастаўкі лібійскай нафты да канца жніўня. Кантракт разьлічаны да 2027 году з магчымасьцю падаўжэньня.

23 ліпеня ЭЗ уключыў НПЗ у Кулеві ў 21-ы пакет санкцыяў, аднак іх увядзеньне адклалі на шэсьць месяцаў. Калі за гэты час завод цалкам адмовіцца ад расейскай сыравіны, абмежаваньні ня будуць уведзеныя.

У першай палове 2026 году Кулеві перапрацаваў 650 тысяч тон нафты. Завод магутнасьцю 1,2 млн тон за год пачаў працу ў канцы 2025-га і вырабляе дызэльнае паліва, нафту і мазут. У пэрспэктыве магутнасьць плянуюць павялічыць да 4,5 млн тон за год.

Black Sea Petroleum заяўляе, што канчатковая мэта — поўны пераход на нерасейскую сыравіну пры захаваньні стабільнай працы НПЗ.

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Апошняе

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: