21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Пазыкі расейцаў па крэдытах упершыню перавысілі 32 трлн рублёў

Расейцы працягваюць рэкорднымі тэмпамі нарошчваць даўгі перад банкамі: са студзеня па ліпень памер запазычанасьці павялічыўся на 3,3 трл.руб. і ўпершыню перавысіў 32 трлн.

Адной з прычын рэзкага росту даўгоў па крэдытах стаў адкладзены попыт на пазыкі, паколькі большую частку 2022 году працэнтныя стаўкі былі высокімі, як і ўзровень нявызначанасьці. Частка расейцаў чакала павышэньня цэн і працэнтных ставак з-за дэвальвацыі рубля, таму хутчэй прымалі рашэньні аб афармленьні пазык.

На фоне росту даўгоў па крэдытах усё большая колькасьць расейцаў не могуць па іх расплаціцца. Па дадзеных кіраўніка Федэральнай службы судовых прыставаў Дзмітрыя Арыстава, амаль 13 млн даўжнікоў знаходзяцца на прымусовым спагнаньні. 93% зь іх – гэта грамадзяне, як правіла, працаздольнага ўзросту (30-45 гадоў), якія не маюць ні працы, ні афіцыйнай крыніцы даходу, ні жыльля, акрамя адзінага.

«З гэтых людзей практычна ўзяць няма чаго. Тым не менш мы імкнемся», – паведаміў кіраўнік ФССП ў канцы жніўня.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: