3 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Любем і падтрымліваем сваё, беларускае!

Нядаўна ў выдавецтве “Традыцыя” выйшаў зборнік пад назвай “Бяседныя песьні”. Укладальнікі гэтага зборніка – вядомы руплівец на ніве беларускай традыцыйнай культуры Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава. Зборнік песень налічвае 80 старонак. Тут прадстаўлены ня толькі тэксты песень (у кірыліцы і лацініцы), але і ноты да іх.

Песьні суправаджалі беларусаў усё жыцьцё, ад калыскі да труны, гэта ёсьць неадемная частка нашай беларускай культуры. Але ў ліхалецьце, калі на Бацькаўшчыне руйнуецца ўсё беларускае, усялякая беларуская традыцыя, наша культура, наша мова, — зьяўленьне на сьвет сьведчаньня народнай творчасьці (у дадзеным выпадку – бяседных песень) мае асаблівую каштоўнасьць для беларусаў.

Бяседныя песьні — частка фальклорнай спадчыны нашага народа, якую мы, беларусы, мусім зьберагчы і захаваць. Сёньня – гэта задача ня з простых, бо любое памкненьне беларуса на Бацькаўшчыне гаварыць па-беларуску, ухваляць нашае, роднае, беларускае, трактуецца як “экстрэмізм”, “тэрарызм” і «нацызм» (тэрміналогія штатных даносчыкаў рэжыму).

Рэжым мы пераможам (пытаньне часу), але сёньня важна захаваць нашыя скарбы ад ворагаў Беларушчыны, каб яны не былі зьнішчаны (бо, на жаль, такіх прыкладаў у нашай гісторыі ня мала). Таму дзякуй усім працаўнікам на ніве Беларушчыны.

Яшчэ хачу заахвоціць усіх беларусаў наведаць і падпісацца на канал “Традыцыя” (https://taplink.cc/tradycyja), дзе мы маем магчымасьць пачуць беларускія сьпевы, пабачыць нашы народныя танцы ў розных гарадах Польшчы, дзе ёсьць беларусы, у тым ліку на Падляшшы, Беласточчыне і нават ў Варшаве на Новым Сьвяце…

Рупліўцы беларускай культуры на канале Традыцыя будуць удзячныя ўсім, хто падтрымае іхнюю творчасьць.

Будзьма разам! Падтрымліваем сваіх! Мы пераможам. Наперадзе вольная Беларусь.

5-ы верасень 2023 г.
Галіна Пазьняк

МЭМАРАНДУМ

24-га лютага спаўняецца чатыры гады ад пачатку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны і разьвязваньня поўнамаштабнай вайны супраць Украінскай нацыі.

Контратака ЗСУ

ЗСУ контратакуюць: з канца студзеня пад кантроль вернутыя 8...

❗️У Менску затрымалі каталіцкую сям’ю, якая займалася выдавецтвам беларускіх кніг

У выніку масавых затрыманьняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся...

Апошняе

Новы сусьветны парадак

Як бы там што не казалі пра Трампа, (і...

Выдадзены зборнік беларускіх патрыятычных песень, які стаў вынікам 100-гадовай працы беларусаў

Зборнік стварыла сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава пры падтрымцы Фундацыі "Вольная...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: