1 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Заслаўі плануюць зьнішчыць апошнія гістарычныя драўляныя дамы

Як піша канал Спадчына, мясцовыя ўлады анансавалі знос гістарычнага драўлянага дома па вуліцы Савецкай, 49 — апошняга ацалелага будынка з ансамбля, які мясцовыя ўлады паслядоўна зьнішчаюць апошнія гады.

Падчас прамой тэлефоннай лініі старшыня Мінскага райвыканкама Дзяніс Колесень пацвердзіў намер зраўняць пабудову з зямлёй яшчэ сёлета. На «благі выгляд» дома пажалілася мясцовая жыхарка, якая адзначыла, што падчас падрыхтоўкі да абласных «Дажынак» мінулага года два суседнія «баракі» прыбралі, а гэты пакінулі. Чыноўнік супакоіў заяўніцу, паабяцаўшы знос адразу пасля ўрэгулявання «юрыдычных нюансаў».

Гэты дом з’яўляецца часткай аўтэнтычнай драўлянай забудовы цэнтра горада, якая метадычна ліквідуецца дзеля «прыгажосці». Нагадаем, што ў 2025 годзе на гэтай жа вуліцы былі знесеныя колішняя крама 1912–1914 гадоў (дом №34), гістарычная карчма (№36) і драўляны дом 1927 года (№45). Усе гэтыя аб’екты яшчэ дзесяць гадоў таму афіцыйна з’яўляліся гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі: былі ўзятыя пад ахову ў 1994-м і ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс у 2007-м.

Пазбаўленьне гэтых будынкаў ахоўнага статусу адбылося ў 2014 годзе пры падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства. Гэта рашэньне было фактычна незаконным, паколькі Кодэкс аб культуры не дазваляе выключаць аб’екты са спісу прыкладна ні ў якіх сітуацыях. 

Крыніца: pristalica.by

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Апошняе

У Грузіі затрымалі беларуса, які пяць гадоў чакае палітычнага прытулку

У Грузіі затрымалі беларуса Льва Міхеева, які чакае палітычнага...

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: