15 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Будет иметь право на условно-досрочное освобождение после 13 февраля 2030 года”

Дзяніса Івашына вярнулі з турмы ў магілёўскую калонію № 15

Сваякі ўжо атрымалі першыя лісты з калоніі. З ліста да маці ад 18 чэрвеня вынікае, што на той момант Дзяніс знаходзіўся ў каранціне, паведаміла ў Facebook жонка журналіста Вольга Івашына. Яшчэ праз некалькі дзён паштоўка ад мужа дайшла і да яе, піша БАЖ.

Вольга адзначае, што яе непакоіць фраза пра тое, што ён пакуль не займаецца фізкультурай і «захоўвае сябе ў ашчадным рэжыме».

Паводле яе, перавод назад у магілёўскую калонію, куды Дзяніса першапачаткова накіравалі адбываць прысуд, наўрад ці можна расцэнваць як палёгку ў параўнаньні з турмой, дзе журналіст адбыў мінулыя тры гады.

Са слоў Вольгі, маці журналіста днямі атрымала ад адміністрацыі калоніі афіцыйны ліст пра тое, што зняволены Дзяніс Івашын прыбыў туды 18 чэрвеня 2026 года, і што пасля 13 лютага 2030 года ён будзе мець права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Але для гэтага ён мусіць сваімі паводзінамі «даказаць уласнае выпраўленьне».

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: