21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Сьвята падчас акупацыі: на фестывалі ў Лідзе беларусаў затрымалі за лёзунг “Жыве Беларусь!”

На фестывалі Lidbeer увечары 2 верасьня затрымалі дваіх мужчын за лёзунг “Жыве Беларусь!”.
«Каля Дома культуры ў зоне размяшчэньня намётаў і столікаў для кліентаў імпрэзы ад двух мужчын пачулася «Жыве Беларусь!». Адразу ж выбеглі міліцыянты, знайшлі «злосных парушальнікаў» парадку, затрымалі і даставілі ў мясцовы РАУС.
Адзін зь іх вярнуўся без прысуду і паведаміў, што іншаму прад’явілі адміністратыўнае парушэньне арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і будзе 500 рублёў штрафу».

Адзначым, што лёзунг “Жыве Беларусь” гістарычна засьведчаны. Ён зьявіўся на пачатку 20 ст. у асяродку змагароў за незалежнасьць. Гэтымі словамі скончваецца знакаміты верш Янкі Купалы “Гэта крык, што жыве Беларусь”.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: