2 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Кыргызстане дзяржслужачых звольняць, калі яны не змогуць пацьвердзіць веданьне кыргызскай мовы

Кіраўнік Нацыянальнага камітэту дзяржаўнай мовы Каныбек Асманаліеў пракамэнтаваў папраўкі ў дзеючы з 1989 года закон аб дзяржаўнай (кыргызскай) мове наступным чынам:
“У новым законе мы выдалілі злучнік “альбо”. У папярэднім законе было напісана, што “афіцыйныя дакумэнты складаюцца на дзяржаўнай альбо афіцыйнай мове”. З-за злучніка “альбо” дакумэнты і справаводства пішуцца на расейскай мове ўжо 34 гады. Мы яго прыбралі і дакладна напісалі ў артыкуле 5, што “дзяржаўныя і муніцыпальныя служачыя абавязаны ведаць дзяржаўную мову”. Вось і ўсё!


У артыкуле 10 прапісана, што “афіцыйныя паперы і дакумэнты складаюцца і вядуцца на дзяржаўнай мове. Пры неабходнасьці яны перакладаюцца на дзяржаўную і іншыя мовы». Гэта дзьве асноўныя навіны закона. Мы больш не дапусьцім пылу ў вочы”.

У Кыргыстане дзяржаўнай мовай лічыцца кыргізская, афіцыйнай – расейская.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньгельсе

Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае...

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: