1 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Беларусам з гуманітарным статусам у Польшчы будзе лягчэй запрашаць сваякоў

Як паведамляе Белсат, раней у консульстве Польшчы ў Менску дзеля атрыманьня візаў для блізкіх сваякоў патрабавалі запрашэньне, аформленае праз ваяводскае ўпраўленьне. Ваявода ж патрабаваў 5 гадоў сталага пражываньня,  дазвол на сталы побыт ці статус доўгатэрміновага рэзідэнта Эўразвязу. Цяпер МЗС Польшчы паведамляе, што для асобаў з гуманітарным статусам дзейнічае іншы механізм.

«Грамадзяне Беларусі, якія застаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных візаў, дазволаў на часовы побыт, атрыманых паводле гуманітарных прычынаў, або дадатковай абароны,  бліжэйшыя чальцы сем’яў гэтых асобаў (бацькі, дзеці, дзядулі, бабулі, унукі) маюць магчымасьць звяртацца па візы на падставе натарыяльна завераных запрашэньняў», – адзначылі ў ведамстве.

МЗС падкрэслівае, што консулам неабходна падаваць поўную інфармацыю пра падставы перабываньня ў Польшчы.

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Апошняе

У Грузіі затрымалі беларуса, які пяць гадоў чакае палітычнага прытулку

У Грузіі затрымалі беларуса Льва Міхеева, які чакае палітычнага...

У Беларусі вызвалілі 15 асуджаных, сярод якіх 13 «экстрэмістаў»

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных, паведаміла...

Больш за 3,5 млн беларусаў жывуць за межамі Беларусі — гэта амаль 30% усяго народу

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак заявіў,...

Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю

Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за»,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: