10 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ЧС 2026 Швэцыя – Нідэрлянды

Нідэрлянды нагадалі пра сябе так, што забываць больш не захочацца

5:1 над Швэцыяй — і гэта не выпадковасьць, а сыстэмны разгром.

Каманда Ранальда Кумана выпаліла цэнтр поля і дзейнічала па зразумелым, адладжаным пляне.

Голы пад капірку: прэс, ціск, дадаўліваньне — і мяч у варотах з розных флянгаў.

Першы, другі — як плыня, якую шведы так і не здолелі спыніць. Гэамэтрыя атак, кантроль апорнай зоны, мабільнасьць абаронцаў — усё дакладна.

Гэта трэнэрская праца, і аўтар голу пад заканчэньне Самэрвіл толькі паставіў кропку.

Асобная тэма — Швэцыя.

З такім складам гэта сур’ёзны суперьнік, і слабой камандай шведы не выглядалі ніразу. Але арганізацыя падвяла па ўсіх статках.

Сядзелі занадта нізка, у атаку выходзілі малымі сіламі — клясычны контратакавальны футбол, які супраць такой Галяндыі не дае нічога.

Цэнтральную зону так і не зачынілі, хаця рэсурсаў хапала.

Рэдкія прасьветкі былі: пара хуткіх выхадаў з абароны, вострыя забегі па флянгах, нядрэнны дальні ўдар Ісака на 84-й хвіліне.

Але сам Ісак правёў цяжкі матч — памылка прывяла да голу ва ўласныя вароты, а пэрспэктыўную атаку са штрафной ён не разьвіў.

Калі б прыбраць яго і Ёкэрэса, у шведаў увогуле не засталося б момантаў.

Галоўная выснова па гарачых сьлядах: гэту гульню прайграў не склад, а трэнэрскі штаб Швэцыі.

Нікога не абвінавачваем — трэнэр можа быць і нядрэнным, але па арганізацыі Нідэрлянды былі на галаву вышэй.

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: