Футбол на топ-узроўні ўсё часьцей ператвараецца ў шахматную партыю, дзе адна памылка вырашае ўсё.
Пасьля першага туру мы ўбачылі россып нічыіх адразу ў некалькіх групах. Не ва ўсіх, але ў вельмі многіх. І гэта ўжо не выпадковасьць, а тэндэнцыя, якая прымушае задумацца пра тое, куды рухаецца гульня на найвышэйшым узроўні.
Карціна вымалёўваецца паказальная: матчы без голаў, гранічная асьцярожнасьць, мінімум рызыкі. Каманды выходзяць не перамагаць, а перш за ўсё — не прайграць. Спорт вышэйшых дасягненьняў сёньня выглядае менавіта так: усё вырашае адна-адзіная памылка.
Па адчуваньнях гэта ўжо не групавы этап, а сапраўдны плэй-оф. Кожная сустрэча ідзе па сцэнары матчу на выбываньне, дзе кошт прамаху максымальны, а права на другі шанец проста няма. Каманды дзейнічаюць так, быццам прайграць нельга ў прынцыпе — і ад гэтага футбол губляе ў відовішчнасьці.
І вось тут узьнікае галоўнае пытаньне: а ня пара ліча мяняць правілы? Калі трэнэры выбіраюць татальную надзейнасьць, а гледачы ўсё часьцей бачаць нулі на табло, сыстэма сама падштурхоўвае да рэформаў. Логіка падказвае, што зьмены ў футбольных правілах назрэлі — гульню трэба рабіць больш адкрытай і выніковай.
Паказальна, што гэта бачыць і Арсэн Вэнгер. Чалавек, які сёньня шмат у чым адказвае за разьвіцьцё футболу і яго правілаў, відавочна разумее, у якім кірунку ўсё рухаецца. І калі такія постаці пачынаюць гаварыць пра перамены — значыць, яны сапраўды блізка.
Футбол на нашых вачах мяняецца. Пытаньне толькі ў тым, наколькі хутка правілы дагоняць новую рэчаіснасьць, у якой асьцярожнасьць перамагае атаку.


