6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і накіраваўся ў родны горад.

Паводле Gazeta Wyborcza, ён плянуе правесьці ў Беларусі каля тыдня — сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі з Саюзу палякаў Беларусі.

Пачобута затрымалі ў Горадні ў сакавіку 2021 году. У лютым 2023-га яго асудзілі на 8 гадоў калёніі.

28 красавіка 2026 году ён быў вызвалены пасьля больш чым пяці гадоў зьняволеньня ў межах абмену паміж Беларусьсю і Польшчай.

Пасьля вызваленьня Пачобут казаў, што ягоны дом застаецца ў Горадні. Цяпер ён упершыню пасьля вызваленьня вярнуўся ў Беларусь.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: