6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць і купляць рэчы, прапаноўваць паслугі, шукаць працу, жыльлё і кліентаў. 

Па прынцыпе працы Kufar.pl — фактычна польскі аналаг беларускага Kufar, але гэта важна падкрэсліць: новы сайт не з’яўляецца філіялам беларускага Куфара, а ўяўляе сабой асобны праект.

Як распавёў стваральнік сэрвісу выданьню MOST, ідэя ўзнікла з жаданьня зрабіць пляцоўку, дзе беларусы ў Польшчы маглі б не толькі нешта прадаць ці набыць, але і знаходзіць сваіх, абменьвацца інфармацыяй ды знаёміцца. Таму на Kufar.pl ёсць нават асобны раздзел «Супольнасьць» для мерапрыемстваў, сустрэч і іншых ініцыятываў. 

Аб’явы можна размяшчаць бясплатна і без рэгістрацыі. На сайце даступныя беларуская, польская, украінская і ангельская мовы.

Сэрвіс ужо напаўняецца першымі аб’явамі з розных гарадоў Польшчы.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: