16 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Варшаве прайшла імпрэза ў гонар Дня Волі

У нядзелю 29 сакавіка беларусы сабраліся ў Беларускім доме, каб адзначыць 108 гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатарамі падзеі выступілі Рух “Вольная Беларусь” і Беларускі дом у Варшаве.

Зянон Пазьняк павіншаваў прысутных праз відэазварот (у гэты ж дзень лідар “Вольнай Беларусі” ўдзельнічаў у сьвяткаваньні Дня Волі ў Нью-Ёрку). Перад гасьцямі выступіў доктар палітычных навук Павел Усаў, які падкрэсьліў, што гэты дзень — “сьвята незалежнасьці, волі і адраджэньня”.

Гісторык Раман Смольскі прачытаў для прысутных лекцыю пра тое, як і ў якіх умовах стваралася БНР, як абвяшчалася яе незалежнасьць.

Сябра Вольнай Беларусі Віктар Каралькоў распавёў пра традыцыі змаганьня і адзначэньня Дня Волі ў сучаснай Беларусі. Найперш гэтая традыцыя павязаная з нашым нацыянальным Сьцягам, які беларусы традыцыйна ўздымаюць і вывешваюць у гэты дзень. Таксама быў запрэзентаваны зборнік патрыятычных песьняў Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай “Мілейшай сэрцу краіны ня знойдеш”.

Павіншаваць са сьвятам і выступіць перад прысутнымі выявіў жаданьне і польскі гісторык, удзельнік “Змагарнай салідарнасьці”. У лекцыі “Усходняя палітыка апазыцыі ПНР у 1976-1989 гадах” былі прадэманстраваныя гістарычныя дакументы пра польска-беларускую падпольную супрацу, агучаныя факты, як фармавалася польская апазыцыйная палітыка ў адносінах да Беларусі, Украіны, Расеі ва ўмовах змаганьня за незалежнасьць у 1980-я гады.

Акторка і рэжысёрка Юлія Шаўчук прачытала беларускія нацыянальныя вершы з часоў змаганьня за незалежнасьць БНР. З натхняльным канцэртам выступіў сьпявак, музыка асьветнік Сяржук Доўгушаў.

Завяршылася ўсё супольным выкананьнем нацыянальнага гімну “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Апошняе

Па Самары ўдарылі ракетамі ”Фламінго”: нанесены ўдары па стратэгічным заводзе

Пад ударам апынулася адно з ключавых маскальскіх прадпрыемстваў, якое...

Мікалай Казека. Чалавек сумленьня

10 жніўня, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Мікалай Казека...

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: