18 сакавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Пентагон звальняе з войска трансгендарных вайскоўцаў

Міністар абароны Піт Хэгсэт загадаў Пентагону звольніць усіх трансгендарных вайскоўцаў да 6 чэрвеня 2025 года. Такое рашэньне было агучана пасьля рашэньня Вярхоўнага суда ЗША ад 6 траўня 2025 года пра забарону службы трансгендарных асоб у арміі.

Асобы, у якіх дыягназаваны або назіраюцца прыкметы гендарнай дыспарыі, павінны добраахвотна пакінуць актыўную службу або рэзерв да 7 ліпеня. Пасьля прызначанай даты пачнецца працэдура прымусовага звальненьня: міністэрства абароны будзе правяраць медыцынскія запісы, каб вызначыць асобаў, якія не паведамілі пра сябе самастойна.

Гэтая палітыка зьяўляецца часткай Выканаўчага загаду, падпісанага прэзідэнтам Трампам 27 студзеня 2025 года, які прадугледжвае выключэньне з вайсковай службы асобаў, якія ідэнтыфікуюць сябе гендарам, адрозным ад іх біялагічнага полу. У загадзе спасылаюцца на праблемы адзінства падраздзяленьняў, псіхічнай і фізічнай гатоўнасьці, а таксама агульнай эфектыўнасьці арміі.

У сувязі з рашэньнем Вярхоўнага суда міністар абароны Хэгсэт абвясьціў у сваім акаўнце X (колішні Twitter): “Пасьля перамогі прэзідэнта ЗША у Вярхоўным судзе ЗША — трансгендары выключаныя з Міністэрства абароны“. Ён таксама апублікаваў відэа з тлумачэньнем новых тэрмінаў добраахвотнага звальненьня:

Палітыка адміністрацыі Трампа выклікала крытыку з боку праваабаронцаў і прыхільнікаў дэмакратычнай партыі. Супернікі сьцвярджаюць, што яна падрывае баявую гатоўнасьць і дыскрымінуе здольных служыць грамадзянаў.

Тым часам Хэгсэт кажа пра пасьлядоўнасьць ажыцьцяўленьня парадку, які прасоўвае адміністрацыя Трампа, і за якую прагаласаваў народ Амэрыкі.

Досыць гэтых займеньнікаў, досыць вар’яцкай зацыкленасьці на кліматычных зьменах, ніякіх надзвычайных указаў пра вакцынацыі, і ніякіх МУЖЫКОЎ У СУКЕНКАХ. З нас хопіць гэтага дз*рма.” – заявіў міністар абароны ЗША Піт Хэгсэт 6 траўня.

Апошняе

ЗША дазволілі закупкі расейскай нафты, загружанай на судны да 12 сакавіка

Міністэрства фінансаў ЗША выдала спэцыяльную ліцэнзію, якая дазваляе завяршыць...

Міністар адукацыі заявіў пра жаданьне пашыраць і папулярызаваць расейскую мову

Маскве на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове. «Беларусь у...

Польскі палітычны шторм вакол SAFE і што ён нясе беларусам

Канфлікт вакол праграмы SAFE у Польшчы сапраўды часта называюць...

ЗСУ зьнішчылі ракетамі Storm Shadow завод «Крэмній ЭЛ» у Бранску

Як паведамілі ў Генштабе ЗСУ, у межах сыстэмнага зьніжэньня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: