14 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі 2025

Беларусы сабраліся ў Варшаве на асьветніцкую канфэрэнцыю ў гонар 107-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Арганізавалі мерапрыемства Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь і Беларускі Дом у Варшаве.

На канферэнцыі былі зачытаныя навукова-папулярныя даклады пра Беларускую Народную Рэспубліку і падзеі тых часоў.

Выступіў лідар руху Вольная Беларусь Зянон Пазьняк, прафэсар і гісторык Алесь Смалянчук, мастацтвазнаўца і дасьледнік Валеры Буйвал, намесьнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык (па відэа).

Натхнёнае прачытаньне вершаў беларускіх адраджэнскіх паэтаў у неафіцыйнай частцы імпрэзы не пакінула нікога раўнадушным. Вершы чыталі Галіна Пазьняк, Алег Лазоўскі, Тацьцяна Малашчанка.

Завяршылася імпрэза кульмінацыйным міні-спэктаклем паводле п’есы Зянона Пазьняка “Інсургенты”, прысьвечанай паўстанцам Кастуся Каліноўскага і гістарычнай падзеі іх пахаваньня ў 2019 годзе ў Вільні. Чытаў урывак п’есы сам аўтар.

Мерапрыемства адбылося 23 сакавіка 2025 г.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: