24 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне швэдзскага гораду Вэстэрос, на думку экспэртаў па бясьпецы, нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Швэцыі.

Заклапочанасьць выклікае адчувальнае размяшчэньне царквы — вельмі блізка да стратэгічна важнага аэрапорта, водаачышчальных заводаў і перадавых энергетычных кампаній.

«Калі сілы абароны Швэцыі праводзяць вучэньні ў аэрапорце або побач зь ім, як гэта было зроблена ў чэрвені, яны робяць гэта пад магчымым назіраннем з боку царквы», — сказаў Маркус Ёрансан, навуковы супрацоўнік Швэдзскага ўнівэрсітэта абароны.

Ячшэ ў лютым 2024 года Служба дзяржаўнай бясьпекі Швэцыі заяўляла, што прадстаўнікі царквы кантактуюць з расейскімі спецслужбамі.

Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе эўрапейскія краіны выслалі сотні супрацоўнікаў расейскай амбасады са сваіх краінаў, але праз два гады становіцца ўсё больш відавочным, што Масква працягвае знаходзіць спосабы прыкрыцьця сваіх аператыўнікаў за мяжой, адзначае Politico.

Напярэдадні атакі на Крымскі мост над Чорным морам заўважылі амэрыканскую выведвальную авіяцыю

Амэрыканскі OSINT-праект ItaMilRadar паведамляе пра аднаўленьне палётаў выведвальнай авіяцыі...

Расея зарабляе на эўрапейскіх санкцыях супраць Беларусі сотні мільёнаў даляраў

З-за блакады транзіту беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў эўрапейскімі краінамі,...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Апошняе

ТЭРМІНОВА ШУКАЕМ ПРАСТОРУ ДЛЯ «ДОМА ТВОРЦАЎ» У ВАРШАВЕ!

Сябры, мы шукаем невялікае памяшканне для захавання мастацкіх твораў,...

Вайна паміж Іранам і ЗША з новай сілай абвастраецца

іранскія вайскоўцы нанесьлі ўдар дронамі і ракетамі па дзьвюх...

Карабель на шляху ў Калінінград атакавалі два беспілётнікі

Карабель, які рухаўся ў бок Калінінграду, быў атакаваны двума...

Стваральніцы беларускай культурнай прасторы “Парасон” прысудзілі 5 гадоў калоніі

10 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенай...

Кітай увёў новыя абмежаваньні на экспарт дэталяў для расейскіх дронаў

OSINT-дасьледчык Крыс О’Вікі зьвярнуў увагу на паведамленьні ў расейскіх...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: