5 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ва Украіне разьвіталіся з быўшым ваяром Палка Каліноўскага

У сталіцы Украіны, Кіеве, у аўторак адбылося развітаньне з грамадзянінам Польшчы беларускага паходжаньня Пшэмыславам Расевічам-Кучынскім, былым жаўнерам Палка імя Кастуся Каліноўскага – паведамляе “Радыё Рацыя”.

На развітаньні прысутнічала сям’я загінулага з Польшчы, а таксама прадстаўнікі польскай дыпламатыі ва Украіне. Цэрымонія праходзіла пры ўдзеле вайсковай ганаровай варты Узброеных сіл Украіны на Байкавых могілках.

На труне з целам ваяра ляжалі тры сьцягі: беларускі, польскі і ўкраінскі. На заканчэньне прагучалі гімны Украіны і Польшчы і беларуская патрыятычная песьня «Пагоня».

Пшэмыслаo Расевіч-Кучынскі прыехаў ва Украіну з Польшчы бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі.

Пшэмыслаў пачаў службу ва Ўкраіне ў беларускім добраахвотніцкім палку Каліноўскага, куды запісаўся па ўласным жаданьні, бо меў беларускія карані.

Пасля звальненьня з палка пайшоў добраахвотнікам, дапамагаў Узброеным сілам Украіны, неўзабаве ўступіў у шэрагі УС Украіны.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: